Вы здесь

У аграгарадку Мазалава Віцебскага раёна адкрыўся новы сезон сацыякультурнага праекта «Дыялог народаў і культур»

Праект паспяхова рэалізуецца на базе мясцовага Дома культуры з 2014 года. Адкрыла сезон свята беларускай нацыянальнай культуры «Тут заўсёды хлебам-соллю вітаюць».

На здымку: госці разам з арыстамі "Вераснянкі".

На здымку: госці разам з арыстамі «Вераснянкі».

Назвай да мерапрыемства паслужыла выказванне аднаго з удзельнікаў папярэдніх імпрэз, які адзначыў, што Мазалава – гэта «цудоўны край, дзе заўсёды хлебам-соллю вітаюць».

Свята наведалі больш за трыццаць замежных студэнтаў з Кітая і Лівана, што навучаюцца ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава і Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветерынарнай медыцыны.

На здымку: удзельнікі інтжрнацыянальнай сустрэчы.

На здымку: удзельнікі інтжрнацыянальнай сустрэчы.

Мерапрыемства стала не толькі цікавым і насычаным, але і пазнавальным. Пачалося свята з экскурсіі па гістарычных мясцінах аграгарадка, а працягнулася ва ўстановах культуры, дзе адбыліся канцэрт з удзелам народнага ансамбля народнай песні і музыкі «Вераснянка» і тэатральнага калектыву «Вобраз», майстар-класы па вырабе сувенірнай паштоўкі і ігры на цымбалах, экскурсія па этнавыставе і іншыя. Запамінальным стаў аповед настаўніка Мазалаўскай дзіцячай школы мастацтваў Наталлі Лявонавай пра раяль, які мае амаль 130-гадовую гісторыю і сёння радуе наведвальнікаў сваімі чароўнымі гукамі.

Не абышлося без традыцыйнага частавання беларускімі прысмакамі: дранікамі, блінамі, квасам і гарбатай.

Падчас свята адбылося пасяджэнне савета клуба інтэрнацыянальнага сяброўства «Згода», дзе яго ўдзельнікі змаглі пазнаёміцца з планам мерапрыемстваў на 2019—2020 навучальны год.

Андрэй СЕЛЯНІН

Обычная версия
Настройки
Шрифт
Roboto
Times New Roman
Размер
А
А
А
Межбуквенное расстояние
Нормальное
Среднее
Большое
Цветовая схема
Черным по белому
Белым по черному
X