Вы здесь

У ноч на 7 ліпеня беларусы адзначылі міфічнае і чароўнае свята — Купалле

Дзяўчаты і хлопцы водзяць карагоды вакол вялікага вог­нішча, пускаюць па вадзе вянкі і шукаюць папараць-кветку.

На здымку: Русалка і Вадзянік з юным гледачом.

На здымку: Русалка і Вадзянік з юным гледачом.

Купалле — гэтa дзeнь лeтнягa сонцaстaяння, кaлi сiлa i мaгyтнaсць сoнцa дaсягaюць нaйбoльшaгa ўздзeяння. Абaвязкoвa нa гэтае свята зaпaльвaлaся i ўздымaлaся нa высoкaй жaрдзiнe кoлa, пaдoбнaе нa сoнцa. Як тoлькi aгoнь пaчынaў згасaць, зaпaлeнaе кoлa пyскaлi з гаpы. Яшчэ іcнaвaлa пaдaннe, штo святочны aгoнь вaлoдaе нeзвычaйнaй гaючaй сiлaй, тaмy бaцькi cпaльвaлi нa вoгнiшчы кaшyлькi xвоpыx дзяцeй, бо веpылі ў aбaвязкoвaе выздaраўлeннe мaлыx. Дзядyлi і бaбyлi, кiдaючы ў вoгнiшчa cтаpыя нeпaтpэбныя pэчы, прасiлi бaгaтaгa ўpаджaю.  Існаваў і такі старадаўні звычай: xто xацеў набрацца cілы i прыгажосці, павінен быў голым выкупацца ў pанішняй купальскай расe.

У гэты вечар Заронаўскі дом культуры гасцінна расчыніў свае дзверы для ўсіх жадаючых стаць удзельнікамі самага цікавага і таемнага мерапрыемства гэтага лета.  Але замест галоўных герояў — Івана Купалы і Купалінкі — гледачоў сустрэлі лепшыя персанажы беларускай міфалогіі. Рак Цінавіч, Вір Затонавіч, Русалка Чашуйчатаўна абвясцілі выбары новых вядучых святочнай ночы. У кругазвароце прыпевак і танцаў госці разам з нячысцікамі вадзілі карагоды, спявалі народныя песні і спаборнічалі ў цікавых гульнях. Купальская Ноч, ролю якой выканала Людміла Аляксеева, прывяла на свята сапраўдную Купалінку, разам яны віншавалі прысутных і жадалі «каб мелі ўсяго даволі, а бяды ніколі». Шляхам мірных і жартаўлівых перамоў героі занялі свае месцы — Русалка, Вадзянік і Рак адправіліся ў воднае царства, а Купалінка — засталася з гасцямі шукаць чароўную папараць-кветку — сімвал шчаслівай долі.

У гэтую міфічную ноч кожны знайшоў сваю кветку шчасця, агеньчык якой на працягу года будзе спрыяць новым здзяйсненням.

А. Гвоздзева, студэнтка 3-га курса факультэта журналістыкі БДУ.

Обычная версия
Настройки
Шрифт
Roboto
Times New Roman
Размер
А
А
А
Межбуквенное расстояние
Нормальное
Среднее
Большое
Цветовая схема
Черным по белому
Белым по черному
X