Праз гульні да вытокаў. У Янавіцкім дзіцячым садку дзяцей з самых ранніх год знаёмяць з народнымі абрадамі продкаў

У Янавіцкім дзіцячым садку дзяцей з самых ранніх год знаёмяць з народнымі абрадамі продкаў. Штодзённа з дапамогай гульні тут выхоўваюць маленькіх беларусаў.
 
Сёння адукацыйная сетка Віцебскага раёна ўключае 32 ўстановы. З іх шэсць беларускамоўных: чатыры школы і два дзіцячыя садкі, у тым ліку Янавіцкі. Зараз яго наведваюць 27 выхаванцаў ва ўзросце ад трох да сямі год.
 
— Фарміраванню ў дзяцей цікавасці і станоўчых адносін да нацыя­нальнай культуры, а таксама жадання авалодаць роднай мовай педагагічны калектыў надае асаблівую ўвагу, — адзначае загадчыца дзіцячага сада Вольга Нядбайла. — Цяжка знайсці больш каштоўны матэрыял для далучэння дашкольнікаў да беларускай нацыянальный культуры і мовы, чым фальклор і народныя гульні. Педагогі распрацавалі картатэкі дыдактычных і рухомых гульняў на беларускай мове, якія выкарыс­тоўваюцца падчас адукацыйнага працэсу. Наладжана супрацоўніцтва з Янавіцкай гарпасялковай бібліятэкай. Разам сочым за навінкамі літаратуры, артыкуламі па тэме ў перыядычных выданнях.
 
 
Асаблівую цікавасць у дзяцей выклікае міні-музей, створаны ў садку. Экспазіцыя яго пастаянна папаўняецца.
 
— Вяскоўцы з задавальненнем прыносяць нам старыя прадметы побыту, адзенне, кнігі. У музеі мы праводзім вучэбныя заняткі і ла­дзім экскурсіі. Старэйшыя выхаванцы могуць паспрабаваць сябе ў ролі экскурсаводаў, — расказ­вае выхавацель Ганна Алейнікава. — Наш міні-музей — пляцоўка, дзе адзначаем народныя святы — Калядкі, Камаедзіцу, Дажынкі.
 
Адзін з прыярытэтных накірункаў работы ўстаноў адукацыі раёна — забеспячэнне пераемнасці ўзроўняў дашкольнай і агульнай адукацыі. Выкладанне ў Янавіцкай сярэдняй школе вядзецца на беларускай мове, таму важна, каб хлопчыкі і дзяўчынкі, якія прыхо­дзяць сюды ў першы клас з дзіцячага сада, былі ўжо добра знаёмыя з беларускім словам. Гэта садзейнічае больш высокім вынікам падчас навучання.
 

Источник

Теги: 
Обычная версия
Настройки
Шрифт
Roboto
Times New Roman
Размер
А
А
А
Межбуквенное расстояние
Нормальное
Среднее
Большое
Цветовая схема
Черным по белому
Белым по черному
X