Сформировать моду на чистую речь. В Беларуси стартовала акция «Я и моя семья — без сквернословия»

Як адзначае першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі, сакратар Грамадскага савета па маральнасці Алена Стэльмах, тэма культуры мовы ўжо даўно знаходзіцца ў цэнтры ўвагі савета:

— І гэта невыпадкова. Мова — не проста сродак зносін, а магутны інструмент, які фарміруе свядомасць чалавека, яго ўяўленне пра свет, уплывае на маральныя арыенціры. Яна адлюстроўвае духоўны стан асобы і ў цэлым — менталітэт народа, яго традыцыі, каштоўнасці і нормы. Слова можа быць крыніцай натхнення і дабра, але можа і разбураць.

На жаль, у апошнія гады назіраецца трывожная з’ява: нецэнзурная лексіка ўсё часцей успрымаецца як нешта звыклае, нават «нармальнае». Яна пранікае ў публічную прастору, у мову дарослых, моладзі, падлеткаў і нават дзяцей. Гэта сведчыць пра глыбокі крызіс моўнай культуры, які патрабуе неадкладнага рэагавання.

Беларуская праваслаўная царква і Саюз пісьменнікаў Беларусі аб’ядналі свае намаганні, каб супрацьстаяць гэтай тэндэнцыі. Бо духоўны стан чалавека пачынаецца з таго, як ён гаворыць. Нездарма ў народзе кажуць: «Чысціня слова — чысціня душы». Гэтая думка неаднаразова гучала на пасяджэннях савета. А падчас круглага стала з удзелам спецыялістаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН праблему прааналізавалі глыбока і ўсебакова. Вынік — рашэнне дзейнічаць шырока, далучаючы да ініцыятывы як мага больш людзей.

— Выбар Тыдня бацькоўскай любові для правядзення акцыі невыпадковы, — падкрэслівае Алена Стэльмах. — Бо менавіта сям’я — першая школа мовы, маралі і паводзін. Тут гучаць першыя словы, тут фарміруецца стаўленне да таго, што добра, а што — непрымальна. Але зараз мы ўсё часцей бачым, як у інтэрнэце распаўсюджваюцца відэа, дзе малыя дзеці выкарыстоўваюць брыдкія словы, а дарослыя смяюцца, успрымаючы гэта як нешта забаўнае. У некаторых сем’ях брыдкаслоўе стала звычайнай з’явай, а дарослыя апраўдваюцца: «Так прасцей гаварыць». Іх прыклад пераймаюць дзеці, а потым — моладзь, якая імкнецца быць «сваёй» у вулічным асяроддзі, сацсетках, кампаніі аднагодкаў.

Менавіта таму акцыя «Я и моя семья — без сквернословия» заклікае задумацца над тым, як мы гаворым у коле сям’і, што чуюць нашы дзеці, якую мову яны пераймаюць. Няхай не толькі ў гэтыя святочныя дні, але і паўсядзённа ў кожным доме гучаць добрыя, цёплыя, шчырыя словы — любові, павагі, падтрымкі. Гэта і ёсць сапраўдная культура чалавечых зносін.

— Грамадскі савет па маральнасці звярнуўся да дзяржаўных устаноў, міністэрстваў, грамадскіх арганізацый з прапановай падтрымаць акцыю, — звяртае ўвагу Алена Стэльмах. — І паўсюль сустрэлі разуменне і гатоўнасць далучыцца. У розных рэгіёнах краіны пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя культуры мовы як частцы нацыянальнай самасвядомасці. Бо гаварыць прыгожа і дакладна — значыць паважаць сябе і тых, хто побач. Мода павінна быць не на лаянку і слэнг, які хлынуў з інтэрнэта, а на выразнае, змястоўнае, здаровае слова. Той, хто злоўжывае жаргонам, часта нават не ўсведамляе, што пераўтвараецца ў «кліпавую» асобу, якая губляе глыбіню мыслення. А між тым лічыць сябе сучасным. Але сапраўдны трэнд — гэта мова, якая ўзбагачае.

Источник

Теги: 
Обычная версия
Настройки
Шрифт
Roboto
Times New Roman
Размер
А
А
А
Межбуквенное расстояние
Нормальное
Среднее
Большое
Цветовая схема
Черным по белому
Белым по черному
X